Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы адрэагаваў на ўцёкі суддзі ў Беларусь:  Беспрэцэдэнтная сітуацыя

07.05.2024 13:23
Кіраўнік урада Польшчы атрымаў інфармацыю ад польскіх спецслужбаў і заявіў, што гэтая справа бярэ свой пачатак даўно.
.
Д. ТускФота:twitter.com/PremierRP

«Мы маем справу не з выпадковасцю, а са справай, якая бярэ свой пачатак вельмі даўно. Тут справа не ў маралі і не ў медыйных сенсацыях. Беларускія спецслужбы працавалі з чалавекам, які меў прамы доступ да міністра юстыцыі, адказным за разбурэнне судовай сістэмы ў Польшчы», заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск, якога цытуе партал wydarzenia.interia.pl.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск распавёў пра справу суддзі Томаша Шмыта, які пачаў супрацоўніцтва з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік урада Польшчы атрымаў інфармацыю ад польскіх спецслужбаў і заявіў, што гэтая справа бярэ свой пачатак даўно.

«Той факт, што адносіны суддзі Шмыта маюць доўгую гісторыю, не з'яўляецца справай апошніх месяцаў, гэта павінна выклікаць нашу найбольшую заклапочанасць», — сказаў Туск, назваўшы гэта «беспрэцэдэнтная сітуацыя» і, падкрэсліўшы, што суддзя «меў доступ да таемных дакументаў, да якіх ніякія іншыя спецслужбы не павінны мець доступу».

«У мяне была магчымасць даўжэй паразмаўляць з кіраўніком Еўракамісіі перад тым, як яна выступіла на публіцы. Сынгалы аб вельмі агрэсіўнай прысутнасці варожых замежных службаў у Еўропе ўзмацняюцца з кожным днём і будуць нарастаць у сувязі з выбарамі ў Еўрапарламент і вайной ва Украіне», - паведаміў прэм'ер Польшчы.

Томаш Шмыт — суддзя 2-га аддзела Ваяводскага адміністрацыйнага суда ў Варшаве. Ён адзін з фігурантаў т.зв. скандалу нянавісці ў Мінюсце Польшчы, выяўленага ў 2019 годзе. У панядзелак, 6 траўня Томаш Шмыт выступіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску, падчас якой зачытаў заяву аб сваёй адстаўцы з пасады суддзі, папрасіўшы «статус палітычнага ўцекача» і заклікаўшы ўлады Польшчы да дыялогу з уладамі Беларусі і РФ.

эж

Міністр замежных спраў Польшчы назваў паводзіны польскага суддзі ў Мінску здрадай 

06.05.2024 14:18
«Я ў шоку, калі шчыра. Ну, здраднік у нас быў раней, здаецца, гэта ў чымсьці падобны выпадак», — сказаў кіраўнік МЗС Польшчы.